Газета "Новы час" атрымала папярэджанне ад Мінінфармацыі

Газету вінавацяць у тым, што ў выходных звестках не пазначаныя імя па бацьку галоўнага рэдактара, штрыхавы ідэнтыфікацыйны код. Таксама ў парушэнні залічылі тое, што не названы рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы масавай інфармацыі. Галоўны рэдактар выдання Аляксей Кароль у каментары Радыё "Свабода" адзначыў, што амаль нідзе ў дзяржаўных газетах не пішацца імя па бацьку галоўнага рэдактара. Таксама ва ўсіх дзяржаўных раённых газетах, па словах Караля, адсутнічае штрых-код.

На думку галоўнага рэдактара, папярэджанне звязанае з будучымі прэзідэнцкімі выбарамі.

Дарэчы, 14 чэрвеня ў Гродне будуць судзіць грамадскага распаўсюдніка, у чыёй машыне знайшлі пачак газет "Новы час". У пратаколе міліцыянты запісалі, што гэта "спроба распаўсюду".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі