"Gazeta Wyborcza": "Украіна - банкрут?"
Найбуйнейшая штодзёнка Польшчы выйшла з вялікім матэрыялам пра стан украінскай гаспадаркі на першай старонцы.
У пятніцу вечарам прэм'ерка Юлія Цімашэнка звінаваціла ў падзенні курса грыўны не свой урад, а празідэнта Віктара Юшчанку, а таксама кіраўніка Нацбанка Ўкраіны Володымыра Стэльмаха. На яе думку, абодва павінны пайсці ў адстаўку.
"Гэта стала для Ўкраіны дрэннай традыцыяй. Калі ў 1998-99 на чале Нацбанку стаяў Юшчанка, вартасць грыўны ўпала ў два разы" - падкрэсліла прэм'ерка. У чацвер у кіеўскіх абменніках долар прадаваўся за 8,4 грыўнаў, а ў сераду нават за 10 грыўнаў. Курс паправіла інтэрвенцыя НБУ, але і так грыўна за некалькі месяцаў упала на 50% у стасунку да долара.
Gazeta Wyborcza