Газета.ру: Лукашэнка сустрэўся з палкоўнікам Квачковым

У пятніцу 22 кастрычніка адбылася сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з палкоўнікам ГРУ Ўладзімірам Квачковым. Пра гэта паведамляе "Газета.ру". Сустрэча Лукашэнкі і Квачкова прайшла ў закрытым ад прэсы рэжыме. Нагадаем, што Квачкоў вядомы дзякуючы абвінавачанню ў замаху на Анатоля Чубайса.  

Паведамляецца, што пасля сустрэчы з кіраўніком Беларусі Квачкоў выступіў на сходзе ў Саюзе афіцэраў Беларусі. У сваім выступе ён заявіў, што "Расія страціла здольнасць да ўзброенай абароны сваёй дзяржаўнасці". Таксама ён абвінаваціў першых асоб Расіі ва ўсталяванні "ліберальна-нацысцкай дыктатуры".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі