"Газпрам" не хоча два тыдні чакаць грошай за газ ад Беларусі

"Газпрам" не жадае два тыдні чакаць, пакуль Беларусь пагасіць запазычанасць за пастаўкі газу. Як паведамляе РІА "Новости", 22 чэрвеня працягнецца абмеркаванне сітуацыі па пастаўках газу. "Газпрам" не выключае новых абмежаванняў паставак, паведаміў афіцыйны прадстаўнік расійскага газавага холдынгу Сяргей Купрыянаў. Па яго словах, абмежаванне ў 15% - гэта толькі пачатак. Наступнае абмеркаванне сітуацыі адбудзецца ў аўторак у 10 гадзін па маскоўскім часе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі