"Газпрам" не збіраецца пераглядаць газавы кантракт з Беларуссю

Расійскі бок не збіраецца пераглядаць газавы кантракт з Беларуссю. Як заявіў кіраўнік канцэрну Аляксей Міллер, Мінск цалкам выконвае свае абавязанні ў гэтай сферы. Па словах Мілера, якія перадае РІА "Новости", абедзве краіны ў газавай сферы працуюць строга па падпісаным пяцігадовым кантракце.

"Хоць пэўны час таму мы чулі ад Беларусі асцярогі, што яны, можа быць, будуць адчуваць праблемы з аплатай, але аплата ажыццяўляецца ў поўным аб'ёме", - паведаміў кіраўнік "Газпраму".

На пачатку кастрычніка намеснік кіраўніка "Газпрама" Андрэй Круглоў заявіў, што сярэднегадавы кошт расійскага газу для Беларусі ў 2011 годзе складзе каля 220 долараў за тысячу кубаметраў. Сёлета ён складае 185 долараў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі