"Газпрам" пакуль не пацвярджае, што Беларусь пагасіла запазычанасць

Пра гэта РІА "Новости" паведаміў афіцыйны прадстаўнік кампаніі Сяргей Купрыянаў. "Мы пацвердзім пагашэнне запазычанасці толькі пасля атрымання грошай, грошай на рахунку няма", - заявіў прадстаўнік "Газпраму". Нагадаем, першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка заявіў у сераду пра пагашэнне запазычанасці краіны за газ перад "Газпрамам" у памеры 187 мільёнаў долараў. Пры гэтым у расійскім газавым холдынгу раней называлі крыху большую суму запазычанасці - 192 мільёны долараў.

Пытанне магчымага спынення Беларуссю транзіту газу 25 чэрвеня Купрыянаў каментаваць не стаў. Сямашка заявіў, што Беларусь патрабуе ад "Газпрама" пагасіць запазычанасць за транзіт газу па тэрыторыі краіны да 10 гадзінаў раніцы чацвярга, інакш транзіт будзе спынены.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі