"Газпрам" прыслаў у Беларусь ліст пра абмежаванні паставак газу
"Газпрам" папярэдзіў афіцыйны Мінск пра магчымае абмежаванне паставак газу з 21 чэрвеня ў выпадку нявыплаты запазычанасці. Як паведамляе БелаПАН, 16 чэрвеня "Газпрам" накіраваў адпаведныя лісты гендырэктару "Белтрансгазу" Ўладзіміру Маёраву і першаму намесніку прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзіміру Сямашку.
Кіраўніцтва "Газпраму" лічыць, што ў 2010 годзе "Белтрансгаз" сістэматычна парушае ўмовы кантракту, і прапаноўвае пачаць пагашэнне запазычанасці да 21 чэрвеня.
Кіраўніцтва "Газпраму" лічыць, што ў 2010 годзе "Белтрансгаз" сістэматычна парушае ўмовы кантракту, і прапаноўвае пачаць пагашэнне запазычанасці да 21 чэрвеня.