"Газпрам" захаваў стары кошт на газ для Беларусі

"Газпрам" захаваў стары кошт на газ для Беларусі

Кошт паставак газу для Беларусі застаецца на ўзроўні 132 долараў за тысячу кубаметраў, як і летась. Пра гэта інфармуе ria.ru са спасылкай на топ-менеджара расійскай кампаніі.

"Тое, што вы назвалі 132 (кошт за 1000 кубаметраў для Беларусі ў 2016 годзе — Еўрарадыё.) — я не ведаю, адкуль у вас такая інфармацыя, але падобна да праўды. Такі ж парадак дзесьці і сёлета", — заявіў прадстаўнік "Газпрама". 

Увесь 2016-ы і пачатак 2017 года паміж Беларуссю і Расіяй цягнулася спрэчка з нагоды коштаў на газ. Яна была вырашаная падчас асабістай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна на пачатку красавіка. Тады бакі падпісалі дакументы, якія рэгулююць рознагалоссі ў гэтай сферы. Беларусь цалкам заплаціла запазычанасць "Газпраму" — 726,2 мільёна долараў. Бакі дамовіліся, што дзеючай формулы кошту на газ для Беларусі будуць ужывацца паніжальная каэфіцыенты. Віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч 13 красавіка нават абяцаў, што кошт на газ для Беларусі складзе меней за 130 долараў за тысячу "кубоў".  

У 2018 годзе расійскі газ для Беларусі будзе каштаваць $129 за 1000 кубаметраў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі