"Газпрам" запампаваў газ у беларускія сховішчы, хаця кошт яшчэ невядомы

"Газпрам" запампаваў газ у беларускія сховішчы, хаця кошт яшчэ невядомы

У Маскве прайшла працоўная сустрэча кіраўніка расійскай камрпарацыі "Газпрам" Аляксея Мілера і амбасадара Беларусі Уладзіміра Сямашкі

Як паведамляе прэс-служба расійскай манаполіі, яны абмеркавалі актуальныя напрамкі супрацоўніцтва "Газпрама" і Беларусі ў газавай сферы. Асаблівая ўвага надавалася пасташкам расійскага газу ў Беларусь і яго транспартавання па тэрыторыі краіны пасля 2019 года. Праблема палягае ў тым, што адпаведныя кантракты дзейнічаюць толькі да канца 2019 года. 

Паведамляецца, што "Газпрам" падрыхтаваў газатранспартную сістэму Беларусі да эксплуатацыі ў восеньска-зімовы перыяд і запампаваў неабходны аператыўны рэзерв газу ў беларускія сховішчы. 

Перамовы паміж Мінскам і Масквой наконт механізму фармавання коштаў на газ для Беларусі працягваюцца. Беларускія ўлады заяўляюць, што справядлівай будзе такая ж цана газу, як для Смаленскай вобласці Расіі — каля 70 долараў за 1 тысячу кубаметраў.

У бюджэце на 2020 год урад заклаў кошт на расійскі газ такі ж, як і сёлета, — 127 долараў за 1 тысячу кубаметраў.

Хутчэй за ўсё, супраца ў газавай сферы і кошты на газ будуць разглядацца на сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна на пачатку снежня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі