"Газпрам" збіраецца падпісаць дадатак да кантракту з Беларуссю
"Газпрам" разлічвае неўзабаве падпісаць дадатак да кантракту з Беларуссю на 2010 год. Гэты дадатак дазваляе павысіць стаўку за транзіт расійскага газу. Пра гэта, па звестках РІА "Новости", заявіў 25 чэрвеня афіцыйны прадстаўнік "Газпрама" Сяргей Купрыянаў. Па ўмовах дзейснага кантракту на пастаўку і транзіт газу "Газпром" лічыць, што нічога Беларусі не вінен. Пра дадатак да кантракту на 2010 год расійскі холдынг ужо прынцыпова дамовіўся з Беларуссю і разлічвае яго неўзабаве падпісаць.
Па словах Купрыянава, дадатак да кантракту прадугледжвае павышэнне транзітнай стаўкі пры ўмове, што Мінск павысіць унутраныя аптовыя кошты, па якіх прадае газ "Белтрансгаз".
Па словах Купрыянава, дадатак да кантракту прадугледжвае павышэнне транзітнай стаўкі пры ўмове, што Мінск павысіць унутраныя аптовыя кошты, па якіх прадае газ "Белтрансгаз".