"Газпром": Кошт газу для Беларусі будзе павышацца паэтапна
Старшыня праўлення "Газпрома" Аляксей Мілер паведаміў, што кошт газу для Беларусі будзе паэтапна павышацца ў адпаведнасці з падпісаным кантрактам. Па словах Мілера, ёсць кантракт, у адпаведнасці з якім прадугледжваецца паэтапнае павышэнне кошту на газ для Беларусі, і трэба працаваць у адпаведнасці з кантрактам.
"Беларускі бок паставіў подпіс пад гэтым кантрактам, беларускі бок павінен выконваць свае абавязанні", — заявіў кіраўнік "Газпрому", перадае інтэрнэт-газета "Взгляд" са спасылкай на ИТАР-ТАСС.
"Беларускі бок паставіў подпіс пад гэтым кантрактам, беларускі бок павінен выконваць свае абавязанні", — заявіў кіраўнік "Газпрому", перадае інтэрнэт-газета "Взгляд" са спасылкай на ИТАР-ТАСС.