"Газпром" на траціну падымае кошт газу для Беларусі

"Газпром" падрыхтаваў дамову з "Белтрансгазам" на 2011 год. Як паведамляе інтэрнэт-газета "Взгляд", беларускі бок закупіць у канцэрна не больш за 22,5 млрд кубаметраў газу. Сярэдні кошт блакітнага паліва для Беларусі складзе каля 250 долараў за тысячу кубаметраў. Гэта на 35-39% вышэй, чым у 2010 годзе.  Паводле кантракту, сярэдні кошт на газ для Беларусі сёлета складае 180-185 долараў за 1 тысячу кубаметраў. Аднак фактычна "Белтрансгаз" аплочвае пастаўкі блакітнага паліва па леташнім кошце - 150 долараў.

У першым квартале 2010 года кантрактны кошт для Беларусі склаў 169 долараў за тысячу кубаметраў. У другім квартале кошт газу дасягне ўжо 184 долараў за тысячу кубаметраў. Паводле падлікаў "Газпрома", запазычанасць складае ўжо 94,5 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі