“Газпром” не чакае “навагодніх сюрпрызаў” ад Беларусі

“Газпром” не чакае ніякіх “навагодніх сюрпрызаў” ад Беларусі. Такую заяву зрабіў афіцыйны прадстаўнік расійскай кампаніі Сяргей Купрыянаў.  Паводле яго словаў, “беларускі бок пацвердзіў тое, што транзіт будзе забяспечвацца ў поўным аб’ёме”, паведамляе тэлерадыёкампанія “Мір”.

Нагадаем, пасля мінскіх перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна нарэшце праясніўся кошт расійскага газа для Беларусі ў першым квартале 2008 года. Тысяча кубаметраў будзе каштаваць 119 долараў. Гэтую цану сёння пацвердзіў Сяргей Купрыянаў.

У параўнанні з цяперашнім годам, яна вырасце на 19% і стане самай нізкай у краінах СНД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі