“Газпром” не выключае праблемаў з новым газавым кантрактам для Беларусі

У “Газпраме” не выключаюць цяжкасцяў на перамовах па новым кантракце з Беларуссю. У інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today афіцыйны прадстаўнік “Газпраму” Сяргей Купрыянаў адзначыў, што ў бягучым годзе заканчваецца кантракт на дастаўку газа Беларусі і пакуль складана сказаць, як пройдуць новыя перамовы. Разам з тым спадар Купрыянаў лічыць, што Расія і Беларусь выйшлі на прыймальны для абодвух бакоў узровень узаемадзеяння. На пытанне, ці магчымая новая “газавая вайна”, прадстаўнік “Газпраму” сказаў, што трэба спадзявацца на лепшае, але рыхтавацца да найгоршага, паведамляе БелаПАН.

Раней намеснік старшыні праўлення “Газпраму” Андрэй Круглоў 3 верасня заявіў, што ў 2011 годзе газавы холдынг чакае канчатковы пераход на рыначнае цэнаўтварэнне з Беларуссю, Малдовай і Арменіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі