“Газпром” не збіраецца набываць іншыя беларускія прадпрыемствы

Расійскі газавы манапаліст "Газпром" не плануе браць удзел у куплі беларускіх прадпрыемстваў, за выключэннем "Белтрансгазу". Пра гэта заявіў ў эфіры расійскага тэлеканала "ТВ-Цэнтр" афіцыйны прадстаўнік кампаніі Сяргей Купрыянаў. Нагадаем, у прэсе неаднаразова з’яўлялася інфармацыя аб зацікаўленасці "Газпрома" ў беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі