“Газпром” стварае ў Еўропе аналаг НХЛ
У Еўропе жадаюць стварыць прафесійную хакейную лігу, якая будзе сапернічаць з НХЛ. Пра гэта са спасылкай на канадскія СМІ паведамляе “Інтэрфакс”. Плануецца, што ў новай хакейнай лізе будуць выступаць сусветныя зоркі.
Па звестках газеты "Toronto star", намеснік старшыні праўлення "Газпрома" Аляксандр Мядзведзеў наняў былога кіраўніка асацыяцыі гульцоў Нацыянальнай хакейнай лігі Боба Гудэнаў і былую зорку НХЛ Ігара Ларыонава для распрацоўкі плану заснавання лігі, якая будзе базіравацца ў Еўропе.
Калі справа ў Мядзведзева пойдзе, то "лідзіруючыя хакеісты свету змогуць выступаць у новай прафесійнай лізе", піша "Toronto star". Газета адзначае, што "новая ліга можа пачаць дзейнічаць увосень 2008 года. З тэлекампаніямі ўжо кантактуюць з нагоды правоў на вяшчанне".
Невядома, дадае выданне, ці будуць пры стварэнні новай лігі выконвацца наяўныя кантракты гульцоў з НХЛ.