Генадзь Грушавы: Час Чарнобыльскіх Шляхоў не скончыўся

Старшыня дабрачыннага фонда “Дзецям Чарнобыля” Генадзь Грушавы раскрытыкаваў адмову Партыі БНФ ад правядзення Чарнобыльскага Шляху ў сталіцы. Нагадаем, замест традыцыйнага мітынгу і шэсця ў сталіцы арганізатары 26 красавіка збіраюцца паехаць па чарнобыльскіх вёсках.

На думку Грушавога, эфект ад паездак будзе толькі тады, калі здзяйсняць іх на працягу ўсяго году. Традыцыйная ж акцыя “Чарнобыльскі Шлях” павінна дапаўняць агульную працу, а не ўзаемазамяняцца з паездкамі па Чарнобыльскай зоне.

Генадзь Грушавы: “Чарнобыльскі Шлях – канешне, ён не толькі тут, у нашай сталіцы ці ў буйных гарадах, павінны праходзіць. Калі ўжо туды выязджаць, у Чарнобыльскую зону, то не ў красавіку, а і ўвосень, і ўлетку – круглы год! Папросту трэба было думаць, шукаць і знаходзіць! Смелых людзей дастаткова, патрэбных людзей дастаткова – галоваў не хапае! Таму я думаю, што час Чарнобыльскіх Шляхоў не скончыўся”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі