Генеральны сакратар Савета Еўропы расчараваны вынікамі беларускіх выбараў
Генеральны сакратар Савета Еўропы Тэры Дэвіс расчараваны вынікамі парламенцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў яго заяве, распаўсюджанай 30 верасня прэс-службай Савета Еўропы. Па яго словах, была надзея, што выбары стануць паваротным момантам у самаізаляцыі Беларусі ад Еўропы, але гэтага не адбылося. Прадстаўнікі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы нават не былі дапушчаныя да назірання за галасаваннем, адзначыў Т.Дэвіс. Але назіральнікі АБСЕ былі там і пацвердзілі, што выбары не адпавядалі еўрапейскім стандартам.
БелаПАН
БелаПАН