Генпракуратура дагэтуль не мае афіцыйных дакументаў па справе Бакіева
Пра гэта 18 траўня паведаміў журналістам генеральны пракурор Рыгор Васілевіч. Па яго словах, раней быў атрыманы запыт на выдачу Курманбека Бакіева па факсе. У ім згадвалася, што па пошце дадаткова ў Беларусь павінны прыйсці матэрыялы на 18 аркушах.
Як нагадвае БелаПАН, Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. Часовы ўрад Кыргызстана заяўляе, што мае намер дамагацца экстрадыцыі Бакіева.
Як нагадвае БелаПАН, Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. Часовы ўрад Кыргызстана заяўляе, што мае намер дамагацца экстрадыцыі Бакіева.