Генпракуратура распаўсюдзіла відэазапіс з рабаўніком сталічнага абменніка

Запіс з камеры відэаназірання, на якой зняты мяркуемы рабаўнік абменнага пункта каля універсама "Аўтазавадскі", распаўсюдзіла Генеральная пракуратура. На кадрах — высокі малады мужчына. Ён апрануты ў цёмную карычневую ці абарончага колеру куртку. За плячыма — заплечнік.



Тэлеканал ОНТ нагадвае, што з моманту зверскага забойства 21-гадовай касіркі абменніка прайшлі ўжо два тыдні. Рабаўнік скраў 35 мільёнаў рублёў, і затрымаць яго пакуль няўдалося. Следчыя пракуратуры звяртаюцца па дапамогу да магчымых сведкаў злачынства і гарантуюць узнагароджанне за любую інфармацыю.

Відэа можна паглядзець тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі