Генпракуратура: вінаватыя ў трагедыі на “Пінскдрэве” абавязкова будуць
Вінаватыя ў трагедыі на “Пінскдрэве” панясуць заслужанае пакаранне. Пра гэта заявіў журналістам генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, які сёння правёў асабісты прыём грамадзянаў у пінскім райвыканкаме. Расследаванне па факце выбуху і пажару ў цэху па вытворчасці ДПС працягваецца. Яго ладзіць следчая група Генпракуратуры. Што вінаватыя ў здарэнні будуць — гэта факт, лічыць Рыгор Васілевіч. У выніку трагедыі на месцы загінула 2 чалавекі, яшчэ 12 памерлі ў лякарнях ад апёкаў.
Генеральны пракурор адмовіўся назваць нейкія папярэднія высновы, але падкрэсліў: маштабы здарэння сведчаць пра грубыя парушэнні тэхналагічнай дысцыпліны, неналежным забеспячэнні пажарнай бяспекі. На вытворчасці неаднаразова здараліся пажары, якія гасілі ўласнымі сіламі, паведамляе БЕЛТА.