Генпракуратура заклікае не прыходзіць на плошчу 19 снежня

Генеральная пракуратура Беларусі заклікае прыхільнікаў альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты не паддавацца на правакацыйныя заклікі прыйсці на Кастрычніцкую плошчу Мінска 19 снежня. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення Генпракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Павел Радзівонаў, паведамляе БелаПАН.. Радзівонаў растлумачыў, што мерапрыемствы, якія праводзяцца ў гэты дзень, трапляюць пад дзеянне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, а не выбарчага заканадаўства, бо агітацыя ўжо будзе завершана.

Пры гэтым Радзівонаў папярэдзіў: тыя, хто заклікае прыйсці на плошчу, будуць несці ў залежнасці ад наступстваў або адміністрацыйную, або крымінальную адказнасць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі