Генсакратар ААН: далучэнне земляў Украіны да Расіі не мае юрыдычнай сілы

Антоніу Гутэрыш / Maxim Shemetov, AP
Антоніу Гутэрыш / Maxim Shemetov, AP

Уваходжанне так званых "ДНР"і "ЛНР", а таксама акупаваных тэрыторый Херсонскай і Запарожскай абласцей у склад Расіі не будзе мець юрыдычнай сілы. Пра гэта заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

"Любое рашэнне пра далучэнне Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей не будзе мець юрыдычнай сілы і заслугоўвае асуджэння", — перадае Reuters яго словы.

Гутэрыш нагадаў, што паводле статуту ААН, любая анэксія тэрыторыі дзяржавы іншай дзяржавай (сілай цт праз пагрозу сілай) — гэта парушэнне прынцыпаў Статута ААН і міжнароднага права.

Генсакратар ААН падкрэсліў, што так званыя "рэферэндумы" на акупаваных раёнах Украіны праводзіліся ва ўмовах ўзброенага канфлікту, пры расійскай акупацыі і па-за рамкамі ўкраінскага прававога і канстытуцыйнага поля. "Іх нельга назваць сапраўдным выразам народнай волі", — канстатаваў ён.

Любое рашэнне Расіі надалей дзейнічаць у гэтым кірунку, на думку генсакратара ААН, паставіць пад пагрозу перспектывы свету, бо паўплывае на глабальную эканоміку. Ён заклікаў завяршыць "спусташальную і бессэнсоўную вайну".

Як паведамляла Еўрарадыё, чакаецца, што 30 верасня Уладзімір Пуцін абвесціць пра далучэнне "новых тэрыторый" да Расіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі