Генштаб УСУ прапануе, як дзейнічаць беларускім вайскоўцам у выпадку вайны

Украінцы заклікаюць беларускіх вайскоўцаў не ваяваць / кадр з відэа
Украінцы заклікаюць беларускіх вайскоўцаў не ваяваць / кадр з відэа

Генштаб Узброеных сіл Украіны звярнуўся да беларускіх вайскоўцаў з прапановай на той выпадак, калі іх адправяць ваяваць.

"Калі беларускіх вайскоўцаў прымусяць узяць удзел у вайне Пуціна супраць Украіны і вы не зможаце не выканаць гэты злачынны загад", — удакладняе ўкраінскае вайсковае камандаванне.

Украіна прапануе беларусам наступныя крокі пасля пераходу мяжы:

— спыніцца ў складзе падраздзялення і заглушыцье маторы;
— разрадзіць зброю і ўзняць белыя сцягі;
— дачакацца сустрэчы з камандаваннем УСУ.

Ва ўкраінскм Генштабе падкрэсліваюць, што кардынальна падзяляюць вайскоўцаў Беларусі і Расіі. Беларускім вайскоўцам прапануюць умовы нашмат лепшыя, чым расіянам.

У прыватнасці, беларускім вайскоўцам, якія здадуцца паводле апісанаг алгарытму, прапануюць:

— знаходжанне ў ваенных гарадках на тэрыторыі Украіны з неабходнымі побытавымі ўмовамі, харчаваннем, медыцынскім абслугоўваннем, сувяззю з роднымі і інтэрнэтам;
— або яны змогуць адразу вярнуцца ў Беларусь.

Украінскі Генштаб абяцае, што беларускія вайскоўцы, якія не стануць забіваць украінцаў, будуць абароненыя і забяспечаныя ўсім неабходным паводле нормаў УСУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі