Генштаб УСУ не бачыць фармавання наступальных груповак у Беларусі

Беларуска-ўкраінская мяжа / терроборона Ровеншчыны
Беларуска-ўкраінская мяжа / терроборона Ровеншчыны

Генштаб УСУ не назірае фармавання наступальных груповак у Беларусі.

“Расійская Федэрацыя захоўвае значную вайсковую прысутнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, аднак без выразнага фармавання наступальных груповак”, — гаворыцца ў рэгулярнай зводцы Генштаба .

У цэлым становішча на памежных з Беларуссю Валынскім і Палескім кірунках, паводле дадзеных Генштаба, застаецца “без істотных змен”.

Раней Ровенская тэраборона паказала, як цяпер выглядае беларуска-ўкраінская мяжа. Сярод іншага, на ўкраінскім баку ўсталявалі банар, надпіс на якім папярэджвае патэнцыйнага суперніка пра тое, што яму не варта заходзіць на ўкраінскую зямлю. Характэрна, што банар усталяваны на фоне стэлы добрасуседства Беларусі і Украіны, якую дагэтуль не знеслі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі