Герб Масквы забароняць выкарыстоўваць у порнафільмах
А таксама яе сцяг і нават гімн.
Адпаведны законапраект падрыхтаваў гарадскі Дэпартамент культурнай спадчыны, перадае “Лента.ру”. Згодна з ініцыятывай, пад забарону трапіць выкарыстанне маскоўскай сімволікі ў матэрыялах, якія змяшчаюць “гвалт, жорсткасць”, а таксама ў відэазапісах “парнаграфічнага і эратычнага характару”.
Адначасова законапраект не дазваляе наносіць герб і сцяг сталіцы на праезную частку і тратуары. Акрамя таго, гарадская сымболіка ня павінна звязвацца з ужываннем зняважлівых слоў. У прыватнасці, па палавой, нацыянальнай, узроставай, расавай, прафесійнай і моўнай прыкмеце, а таксама па сацыяльнаму статусу чалавека.