Германія адказала на абвінавачанні Вэнса ў тым, што ЕС умешваецца ў выбары ў Венгрыі

Джэй Дзі Вэнс

Джэй Дзі Вэнс / Reuters

Урад Германіі раскрытыкаваў заявы віцэ-прэзідэнта ЗША Джэя Дзі Вэнса пра ўмяшанне Еўрапейскага саюза ў выбары ў Венгрыі. Як паведамляе Politico, у Берліне адзначылі, што менавіта візіт амерыканскага палітыка ў Будапешт незадоўга да галасавання можа ўспрымацца як спроба знешняга ўплыву.

З адпаведнай заявай выступіў намеснік спікера ўрада Германіі Себасцьян Гіле на брыфінгу для журналістаў. 

"Мы адхіляем гэтыя абвінавачанні. Той факт, што віцэ-прэзідэнт ЗША быў у Венгрыі незадоўга да выбараў, сам па сабе гаворыць пра тое, хто насамрэч умешваецца", — сказаў ён.

Афіцыйны Берлін падкрэсліў, што не мае ніякіх пераваг адносна вынікаў выбараў і прызнае толькі рашэнне венгерскіх выбарцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.