"Гэта была пякельная ноч" — прадстаўнік адэскіх уладаў пра атаку на горад

Ліквідацыя наступстваў расійскай атакі ў Адэсе / @dsns_telegram
Ліквідацыя наступстваў расійскай атакі ў Адэсе / @dsns_telegram

Расія другую ноч запар бамбардуе ўкраінскі порт, піша Reuters. Агенцтва нагадвае, што ў ноч на аўторак якраз скончылася збожжавая ўгода, і Расія адмовілася яе падаўжаць. А Адэса была адным з асноўных партоў Украіны, праз які ішоў экспарт збожжа.

Прадстаўнік Адэскай ваеннай адміністрацыі Сяргей Братчук заявіў, што гэтая ноч у Адэсе была "пякельнай". Атака была "вельмі магутнай, па-сапраўднаму масіраванай", сказаў ён у галасавым паведамленні на сваім канале Telegram у сераду. У Паветраных сілах Украіны расказалі, што гэтай ноччу расіяне запусцілі па Украіне 16 крылатых ракет "Калібр", 8 крылатых ракет Х-22, 6 крылатых ракет "Онікс", а таксама кіравальную авіяцыйную ракету Х-59. Акрамя таго, былі выкарыстаныя 32 ударныя БПЛА тыпу Shahed-136/131. Частку ракет і беспілотнікаў атрымалася збіць, у тым ліку 13 "Калібраў", ракету Х-59 і 23 дроны.  Ракета Х-22 і "Оніксы" былі нацэленыя на інфраструктуру Адэскай вобласці, кажуць вайскоўцы. Паводле звестак адэскіх ратавальнікаў, пацярпелі пяць чалавек.

Таксама ёсць траплянне ў інфраструктурны аб'ект у Жытомірскай вобласці. Зафіксаванае траплянне ў Херсонскай вобласці, тут адбыўся пажар у Доме культуры, а таксама пашкоджаны двухпавярховік. Пра гэта піша Hromadske. Пацярпела пажылая жанчына. Яна аказалася пад заваламі ўласнага дома. Дактары аказалі ёй дапамогу на месцы, яе стан ацэньваюць як здавальняючы.

"Это была адская ночь" — представитель одесских властей об атаке на город
"Это была адская ночь" — представитель одесских властей об атаке на город
"Это была адская ночь" — представитель одесских властей об атаке на город

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі