Гэты чатырохлапы сапёр з Украіны скарае інтэрнэт

Патрон / ДСНС Украіны
Патрон / ДСНС Украіны

Джэк-расел-тэр'ер Патрон дапамагае ўкраінскай службе па надзвычайным сітуацыям знаходзіць выбуховыя рэчывы. Цяпер ён разам са спецыялістамі расчышчае ад выбухоўкі Чарнігаў.

Патрону 2,5 года. Ён пачаў сваю “кар'еру”, калі яму было ўсяго 6 месяцаў. Ён дапамог знайсці ўжо сотні мінаў.

У сюжэце пра гэтага юнага сапёра на ВВС сказана, што ён любіць сыр — а яшчэ калі яго гладзяць.

Украінцы палюбілі Патрона і прысвяцілі яму мноства малюнкаў. Паглядзіце, якія ілюстрацыі даслалі ўкраінскім ратаваннікам.

“Гэта матывуе не апускаць рукі, як бы цяжка ні было, трымаць планку на высокім роўні і з новымі сіламі ісці ў бой, ведаючы, колькі людзей цяпер чакаюць дапамозе і колькі людзей вераць у нас. Наш Патрон таксама не апускае лапкі і перадае ўсім сваю падзяку”, — напісалі ў афіцыйным тэлеграм-канале ўкраінскіх ратаваннікаў.

Этот четырёхлапый сапёр из Украины покоряет интернет
Такім пабачыў Патрона адзін з падпісчыкаў канала ДСНС Украіны / Oleksandr Grekhov

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі