Гэты Новы год мы сустракаем у розных гарадах. Але сумуем па адным

Мінск / Еўрарадыё
Мінск / Еўрарадыё

У 2021 годзе рэдакцыю Еўрарадыё раскідала па ўсёй Еўропе. Нашы людзі працуюць у Варшаве, Кіеве, Малазе.

Мы вырашылі скарыстацца гэтым і паказаць вам, як упрыгожаны гарады, у якіх мы знаходзімся. А заадно паглядзіце, які прыгожы цяпер Мінск. Магчыма, хтосьці з вас не бачыў яго гэтай зімой.

Малага ўвайшла сёлета ў топ самых прыгожа ўбраных гарадоў.

Этот Новый год мы встречаем в разных городах. Но скучаем по одному
Святочная Малага / Еўрарадыё

Наш карэспандэнт паказвае, як выглядаюць цэнтральныя вуліцы горада.

Этот Новый год мы встречаем в разных городах. Но скучаем по одному
Святочная Малага / Еўрарадыё

Паглядзіце, якія кветкі ёсць у зімовым іспанскім Батанічным садзе!

Этот Новый год мы встречаем в разных городах. Но скучаем по одному
Святочная Малага, Іспанія / Еўрарадыё

Усюды развешаны цікавыя арыгінальныя гірлянды, але атмасфера Новага года ўсё роўна ў горадзе адчуваецца слаба. Праз нязвыклыя для нашага карэспандэнта +22 градусы.

Перамяшчаемся ў Кіеў. Так выглядае ялінка каля офіса Уладзіміра Зяленскага. Тут невялікая коўзанка і домікі, у якіх прадаюць глінтвейн і вулічную ежу.

Этот Новый год мы встречаем в разных городах. Но скучаем по одному
Кіеў / Еўрарадыё

А цяпер паглядзіце на Кантрактовую плошчу. Тут разгарнуўся цэлы навагодні горад з велізарным фудкортам. Каруселі, велізарная горка, на якую можна падняцца на міні-фунікулёры, коўзанка — нашы карэспандэнты засталіся пад уражаннем.

Этот Новый год мы встречаем в разных городах. Но скучаем по одному
Кіеў / Еўрарадыё

А вось і галоўная ялінка на Сафійскай плошчы.

Этот Новый год мы встречаем в разных городах. Но скучаем по одному
Кіеў / Еўрарадыё

"Там чароўна. Ёсць карусель з конікамі, фудкорт, паравозік, які катае дзяцей", — дзеліцца ўражаннямі наш журналіст.

А цяпер пакажам вам Варшаву. Шукаць атмасферу свята адпраўляемся ў стары горад. Варшавяне п'юць глінтвейн, катаюцца на каньках, ядуць традыцыйны гарачы гуральскі казіны сыр і смажаныя каўбаскі.

Этот Новый год мы встречаем в разных городах. Но скучаем по одному
Варшава / Еўрарадыё

Нашы карэспандэнты да іх далучаюцца і ўражваюцца тым, як прыгожа ўбраныя Кракаўскае прадмесце і вуліца Новы свят.

Але, вядома, у якім горадзе б мы ні знаходзіліся, больш за ўсё сумуем па Мінску. І ён чакае ўсіх нас — зіхатлівы, як на гэтым фота.

Этот Новый год мы встречаем в разных городах. Но скучаем по одному

Чакае, калі мы вернемся ў свае ўлюбёныя кавярні.

Этот Новый год мы встречаем в разных городах. Но скучаем по одному
Кавярня ў Мінску / Еўрарадыё

Прыйдзем на Камароўку, дзе цяпер ззяюць гірляндамі рады, на якіх яшчэ нядаўна ляжалі клубніцы і чарэшні.

Этот Новый год мы встречаем в разных городах. Но скучаем по одному
Камароўскі рынак у снежні / Еўрарадыё

Выберам душэўны падарунак у новай кнігарні.

І проста прагуляемся па ўлюбёных вуліцах. Дарэчы, вось яны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі