Гімнастка Валерыя Курыльская - "Каралева спорту-2007" (фота)
Дзевятнаццацігадовая беларуская гімнастка Валерыя Курыльская, бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы, стала пераможцай конкурсу "Каралева спорту-2007". Арганізатарамі конкурсу выступілі Нацыянальны алімпійскі камітэт і
газета "Прессбол". Гэтае званне прысуджана гімнастцы за актыўны ўдзел у
акцыях "Cпартсмены - дзецям" і з улікам яе спартыўных дасягненняў і
папулярнасці сярод чытачоў "Прессбола".
Праўда, чытачы недзяржаўнага выдання аддалі перавагу біятланістцы Дар'і Домрачавай, але НОК праігнараваў іх выбар, адзначае "Салідарнасць".
Усяго у конкурсе ўдзельнічалі 12 маладых спартсменак.
Фота - Прессбол