Гісторыкі і чыноўнікі будуць разам вырашаць лёс вуліцы Гандлёвай
Гісторыкі, архітэктары, прадстаўнікі Міністэрства культуры і супрацоўнікі прадпрыемства “Мінскпраект” вырашылі разам шукаць кампраміс наконт праекта аднаўлення гістарычнай забудовы цотнага боку вуліцы Гандлёвай у Мінску, паведамляе БелаПАН. Такім стаў вынік нарады, якая адбылася сёння. Беларускае таварыства аховы помнікаў прадставіла ўдзельнікам нарады свой праект забудовы. Рэч у тым, што афіцыйны праект рэканструкцыі, які распрацаваў “Мінскпраект” мае шмат прэтэнзіяў з боку грамадскасці. Прэтэнзіі тычацца парушэння заканадаўства, а таксама методыкі рэалізацыі працаў.
Грамадскасць дамагаецца аднаўлення аўтэнтычнай архітэктурна-планіровачнай структуры вуліцы і асобных яе будынкаў. Але ж інжынерныя камунікацыі на вуліцы Гандлёвай пракладзеныя такім чынам, што вымушаюць праектоўшчыкаў парушаць чырвоныя рысы гістарычнай забудовы. Кампраміс палягае ў тым, каб скарэктаваць інжынерныя сеткі ці прывязаць да іх будынкі на Гандлёвай.