Гітарыст Kiss раскрытыкаваў Radiohead

Бас-гітарыст Kiss Джын Сіманс раскрытыкаваў гурт Radiohead, заявіўшы, што Том Ёрк і кампанія ўзначальваюць яго асабісты рэйтынг каманд, на канцэртах якіх можна памерці ад нуды. Рокер лічыць, што музыкі абавязаныя даваць сваім фэнам шоў, а не проста таптацца на сцэне з гітарай.

«Насамрэч я люблю гурты кшталту Radiohead, але ў чым прыкол быць такімі сур'ёзнымі? Да чорта ўсё гэта, на сцэне трэба рабіць шоў! - гаворыць Сіманс. – У канцэртах, як і ў кіно, важныя як гукавы, так і візуальны складнікі. Калі вы не напаўняеце сваё шоў візуальна - гэта ўсё роўна, што глядзець кіно з заплюшчанымі вачыма. Для нас самы вялікі камплімент, калі людзі гавораць «Я ненавіджу гэтую музыку, але гэта лепшае шоў, якое я бачыў у сваім жыцці».

Падобна, што на паводзіны Radiohead на сцэне звярнуў увагу не толькі Джын Сіманс. Некалькімі днямі раней брытанцам дасталася на арэхі і ад уласных фэнаў, якія назвалі першыя канцэрты, якія стартавалі на мінулым тыдні еўрапейскага тура гурта, проста «жудаснымі».

Фота: www.liveinternet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі