Гітарыст Tokio Hotel пераеў “віягры”

Гітарыст нямецкага эма-гурта Tokio Hotel Том Каўліц (Tom Kaulitz) трапіў у шпіталь пасля выпадковай перадазіроўкі … “віягры”.  Па словах музыкі, здарылася гэта падчас нядаўняга турнэ каманды па краінах Азіі. Дзеля жарту яму прапанавалі пару таблетак гэтага цудадзейнага сродку – і хлопец не змог выстаяць перад спакусай праверыць яго эфект на сабе.

У выніку гэтага досведу Том на працягу двух дзён быў як зомбі – у яго балела галава і назіраліся праблемы са зрокам і слыхам. Тым не менш, гітарыст высветліў, што прэпарат сапраўды працуе – увесь гэты час у яго была стабільная эрэкцыя.

«Я спытаў у таго хлопца – прадаўца, ці выглядаю я як чалавек, якому неабходна “віягра” для ўзмацнення патэнцыі, - распавядае 20-гадовы рокер. – Ён адказаў, што не, але я ўсё адно вырашыў паспрабаваць. А потым неяк так атрымалася, што за першай таблеткай пайшла другая, а затым і трэцяя… Увогуле, на наступную раніцу мая галава проста расколвалася. Гэта было зусім не весела – настолькі хрэнова я яшчэ не адчуваў сябе ніколі!».

Нагадаем, што ў красавіку гэтага года Tokio Hotel упершыню наведалі Азію ў межах свайго турнэ ў падтрымку новага альбома «Humanoid» (2009), выступіўшы ў Сінгапуры, Малайзіі і на Тайвані (Кітай). Непрыемны інцыдэнт з “віяграй” адбыўся падчас after-party пасля шоў Tokio Hotel у Тайпэі.

Фота: tuttifatti.it

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі