Глеб 12 ліпеня далучыцца да трэніровак “Барселоны”
12 ліпеня беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб распачне трэніроўкі ў складзе “Барселоны”. Пра гэта Еўрарадыё распавёў агент футбаліста Мікалай Шпілеўскі. Шпілеўскі: “Аляксандр гатовы змагацца за месца ў складзе і 12 ліпеня пачынае трэніроўкі разам з “Барселонай”. Таму нейкія высновы, што будзе ў гэты перыяд з ліпеня па жнівень ― я вам нічога не магу сказаць. Натуральна, што ў гэты перыяд будуць размовы і з Гвардыёлай… Тады будзе зразумела, наколькі зацікаўленая “Барселона”.
Нагадаем, у беларуса чатырохгадовы кантракт з каталонскім клубам, але мінулы сезон ён правёў у "Штутгарце" на правах арэнды. Апошнім часам узнікае шмат чутак наконт будучыні футбаліста. Паводле інфармацыі розных выданняў, Глеб можа працягнуць кар’еру або ў "Валенсіі", або ў адным з клубаў Англіі.