Глушакоў паведаміў, за каго будзе агітаваць далей на выбарах
Прэтэндэнт ад беларускай партыі "Зялёныя" Юры Глушакоў не здолеў набраць неабходныя 100 тысяч подпісаў за сваё вылучэнне і зняўся з прэзідэнцкай гонкі. Дакладную лічбу сабраных подпісаў палітык агучваць не пажадаў.
У гутарцы з Еўрарадыё Глушакоў зазначыў, што сваіх прыхільнікаў ён закліча галасаваць за таго кандыдата, які выканае пяць пунктаў "зялёных":
Глушакоў: "Гэта патрабаванні сацыяльнага і экалагічнага кшталту. Каб не было ў нас АЭС, адмяніць кантрактную сістэму найму на працу. Аднавіць сацыяльныя льготы, адмяніць прэзідэнцкі інстытут як такі і неадкладна перайсці да парламенцкай рэспублікі, а таксама мараторый на прыватызацыю найбольш значных прадпрыемстваў і прыняццё законаў аб працоўных калектывах, які б дазволіў працоўным непасрэдна ўдзельнічаць у кіраванні і размеркаванні прыбытку на сваіх прадпрыемствах незалежна ад формы ўласнасці".