Gods Tower збіраюцца ў тур па Беларусі

Легендарны гомельскі гурт Gods Tower плануе адправіцца ў тур па Беларусі. Першы канцэрт адбудзецца 20 лістапада ў мінскім клубе "Рэактар". Таксама Gods Tower маюць намер адыграць канцэрты ў Лідзе 9 снежня, у Гродне - 10, у Магілёве - 11, а ў Віцебску - 12.



Нагадаем, Gods Tower заявілі пра вяртанне ў траўні гэтага года, пасля 8 гадоў адсутнасці. Месца аднаго з заснавальнікаў каманды, гітарыста Аляксандра Уракава, які памёр у 2003 годзе, заняў яго вучань Зміцер Лазарэнка.

Цяпер гурт працуе над новым альбомам, у які ўвойдуць старыя нявыдадзеныя песні і рыхтуецца прадставіць прыхільнікам кліп на песню RISING ARROWS 10-гадовай даўніны. Прэзентацыя роліка павінна адбыцца ў хуткім часе.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі