Gogol Bordello і Рык Рубін робяць сакрэтны альбом

Н’ю-ёркскія джыпсі-панкі Gogol Bordello абяцаюць ужо ў наступным годзе пацешыць публіку новым студыйным альбомам. Паведамляецца, што да працы над паслядоўнікам “Super Taranta!” (2007) прыцягнуты легендарны прадзюсер Рык Рубін – вядомы супрацоўніцтвам са Slayer, Metallica, Red Hot Chili Peppers і іншымі зоркамі рок-музыкі.

“Рык - сапраўдны геній, - кажа басіст Gogol Bordello Томас “Томі Т” Гобіна. – Ён упэўнены ў сабе і абсалютна давярае сваім інстынктам. І можаце не сумнявацца, што ён прапануе вам лепшае з усяго магчымага. Яго інстынкты беспамылковыя – гэта пацвярджаюць яго класічныя працы ў розных жанрах”.

Назва новага альбома Gogol Bordello, роўна як і дата выхаду пакуль трымаюцца ў сакрэце. Нагадаем, што апошнім на сёння рэлізам каманды з'яўляецца канцэртнік “Live From Axis Mundi” 2009-га году.

У снежні гэтага года Gogol Bordello выязджаюць у канцэртны тур па Еўропе, у рамках якога адыграюць шэраг канцэртаў у Расіі і Ўкраіне. У прыватнасці, музыкі стануць хэдлайнерамі першага дня фестываля BalkanFest, які адбудзецца 4 снежня ў Кіеве.

Фота: blog.i.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі