"Гомель" выбыў з Кубка Беларусі па футболе, "Белшына" ледзь не выбіла "Шахцёр"

У нядзелю прайшлі матчы 1/8 фінала Кубка Беларусі па футболе.
МТЗ-РІПА перамог "Полацк" з лікам 5:2. Матч у адказ пройдзе 18 лістапада.

Нясвіжскі "Верас" прайграў на сваім полі жодзінскаму "Тарпеда" — 0:3 (першы матч — 0:5).

Гродзенскі "Нёман", як і ў першым матчы, атрымаў перамогу над мікашэвіцкім "Гранітам" з лікам 1:0.

Салігорскі "Шахцёр" з цяжкасцю прайшоў у 1/4 фінала. У хатнім матчы гарнякі да 81-й хвіліны прайгравалі бабруйскай "Белшыне" з лікам 1:2 (паколькі ў гасцях "Шахцёр" выйграў з лікам 1:0, далей праходзіла б "Белшына"), але здолелі зраўняць лік.

Гомельскі ДСК выйграў у "Гомеля" — 3:2 (першы матч — 1:1) і выйшаў у чвэрцьфінал.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі