Гомельская епархія адзначае сваё 20-годдзе

У гэтыя выходныя, 30-31 кастрычніка, у Гомелі адбудзецца святкаванне 20-х угодкаў заснавання Гомельскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы. Праграма ўрачыстасцяў будзе складацца з усяночнага дбання і набажэнстваў, што пройдуць цягам выходных.  У абласны цэнтр з нагоды ўрачыстасцяў прыедзе мітрапаліт Філарэт. Сярод іншага ён пабывае ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны — яму прысвоілі званне ганаровага доктара гэтага ўніверсітэта.

Увогуле ж Гомельская епархія пачынае сваю гісторыю 22 сакавіка 1925 года.  Петрапаўлаўскі сабор Гомеля  двойчы зачынялі: у 1935 і 1960 годзе.  А з 1962 года па 1988-мы ў ім месціўся планетары. Пасля шматлікіх зваротаў вернікаў храм быў вернуты Праваслаўнай Царкве ў 1989 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі