Гомельская міліцыя не будзе весці крымінальную справу аб паваленым крыжы

Гомельскае абласное упраўленне ўнутраных справаў адмовілася распачынаць крымінальную справу па факце знясення помнага праваслаўнага крыжа, усталяванага на месцы масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Крыж быў усталяваны 6 лістапада гомельскімі грамадскімі актывістамі каля трасы Гомель — Чарнігаў. Праз тры дні яны запрасілі праваслаўнага святара, каб асвяціць крыж, але знайшлі яго паваленым у кучы смецця. Актывіст апазіцыі Кастусь Жукоўскі тады звярнуўся ў міліцыю з просьбай знайсці вінаватых у вандалізме. Але ж раніцай 10 лістапада міліцыя прыбыла на месца разам са спадаром Жукоўскім і ўбачыла, што крыж нехта аднавіў. Помны знак зноў усталявалі і нават умацавалі металічнымі канструкцыямі, паведамляе БелаПАН. Таму далейшыя пошукі вандалаў былі спыненыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі