Гомельская пяцікласніца вярнула знойдзены гаманец з 500 доларамі
Гаманец, дзе апроч грошай былі таксама дакументы, належаў студэнтцы Гомельскага медуніверсітэту з Нігерыі.
Дзяўчына выявіла прапажу кашалька, вярнуўшыся пад вечар з заняткаў у інтэрнат.
“Якое ж было здзіўленне супрацоўнікаў інтэрната і студэнтаў, калі на парозе будынка з’явіліся жанчына са школьніцай-дачкой, і ў прысутнасці выхавацеля, дзяжурнага вахцёра і іншых студэнтаў-замежнікаў вярнулі ўсё нігерыйскай студэнтцы”, — сказаў kp.by прэс-сакратар універсітэту Сяргей Дзіндзікаў.
1 кастрычніка ў Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце нігерыйскія студэнты, якіх там каля 50, зладзяць вечарыну, прысвечаную Дню незалежнасці Рэспублікі Нігерыя. Кульмінацыяй вечарыны мае быць падзяка студэнткі-нігерыйкі беларускай школьніцы.