Гомельскі актывіст паскардзіўся ў ЦВК на прарэктара БелДУТ
Гомельскі актывіст Яўген Якавенка напісаў у міліцыю скаргу на прарэктара па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту транспарту Канстанціна Бачкова. Нагодай стала затрыманне актывіста. Як распавёў Якавенка ў гутарцы з Еўрарадыё, ён раздаваў улёткі кандыдата Ўладзіміра Някляева каля ўніверсітэта. Кіраўніцтва ўстановы прагнала хлопца ад будынку. Пры пераходзе дарогі яго затрымаў прарэктар Бачкоў і пацягнуў у навучальны корпус. Ён загадаў курсантам вайсковага факультэту трымаць актывіста і выклікаў міліцыю.
Разам з міліцыянтамі прыйшла прадстаўніца гарадскога выбаркаму Пруднікава, распавёў актывіст. Яна паведаміла міліцыянтам, што Якавенка не парушыў закон і на яго няма за што складаць пратакол. Аднак сысці ахоўнікам парадку не даў ужо сам актывіст: ён напісаў заяву на прарэктара, які незаконна затрымаў яго. Акрамя таго, Якавенка напісаў адпаведную заяву ў Цэнтравыбаркам на імя яго старшыні Лідзіі Ярмошынай.