Гомельскі гарвыканкам забараніў Жукоўскаму праводзіць 19 снежня мітынг
Гомельскі гарвыканкам забараніў актывісту апазіцыі Канстанціну Жукоўскаму праводзіць 19 снежня мітынг на плошчы Леніна ў абласным цэнтры. Адпаведны адказ з гарвыканкама актывіст атрымаў 10 снежня, паведамляе БелаПАН. Чыноўнікі заявілі, што праводзіць мітынгі на плошчы Леніна забаронена, бо ў Гомелі ёсць адно месца для правядзення масавых мерапрыемстваў — Дом культуры "Віпра" таварыства глухіх. Таксама адмова матывуецца адсутнасцю ў заяўцы дагавораў з камунальнымі службамі, медыцынскай дапамогай і міліцыяй — такая норма прадугледжана рашэннем гарвыканкама.
Жукоўскі мае намер абскардзіць гэтае рашэнне.
Актывіст збіраўся правесці мітынг ў дзень прэзідэнцкіх выбараў, 19 снежня, з 20.00 да 22.00.
Жукоўскі мае намер абскардзіць гэтае рашэнне.
Актывіст збіраўся правесці мітынг ў дзень прэзідэнцкіх выбараў, 19 снежня, з 20.00 да 22.00.