Гомельскі моладзевы актывіст затрымаў хулігана
Каардынатар Гомельскай абласной суполкі “Маладой Беларусі” Іван Зайцаў 22 верасня апынуўся ў міліцыі, але ж не ў звыклым для апазіцыянера амплуа затрыманага, паведамляе сайт Сильные новости. Моладзевы актывіст сам затрымаў хулігана і даставіў яго ў апорны пункт аховы парадку. Хуліганам быў малады чалавек, які нападпітку чапляўся да прадаўшчыцы ў краме ля вакзала, нецэнзурна лаяўся ды ўсяляк абражаў маладую жанчыну. Іван Зайцаў зрабіў хулігану заўвагу, той на яго напаў. Але ж гомельскі апазіцыянер выявіўся спартсменам і таму адужаў парушальніка парадку.
Праўда, міліцыя ніякіх працэсуальных дзеянняў супраць вінаватага ўжываць не стала. Паабяцалі “проста прэсануць, каб непанадна”.
Праўда, міліцыя ніякіх працэсуальных дзеянняў супраць вінаватага ўжываць не стала. Паабяцалі “проста прэсануць, каб непанадна”.