Гомельскіх актывістаў аштрафавалі больш чым на мільён за паштоўкі
Сёння гомельская суддзя Алена Цалкова аштрафавала грамадскіх актывістаў Васіля Палякова і Валера Рэпніна на 1 мільён 50 тысяч рублёў. Абодва яны прызнаныя вінаватымі ў распаўсюдзе перыядычных выданняў без выходных звестак, паведамляе Радыё Свабода.
Такімі "выданнямі" сталіся віншавальныя паштоўкі каардынацыйнай рады Аб’яднаных дэмасілаў Гомельскай вобласці да 20-х угодкаў прыняцця Вярхоўным Саветам Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.
Пастановы Алена Цалкова вынесла і ў дачыненні Анатоля Паплаўнага і Юрася Глушакова, якіх міліцыя затрымлівала разам з Паляковым і Рэпніным. На судзе ні Юрась, ні Анатоль не прысутнічалі — напісалі заявы, каб суд разглядаў адміністрацыйныя справы без іх асабістага ўдзелу. Пісьмовыя рашэнні супраць Глушакова і Паплаўнага будуць гатовыя ў наступны панядзелак.