Гомельскіх БРСМаўцаў пасылаюць будаваць дарогі ў Сібіры
Паўсотні студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту будуць будаваць дарогі ў Забайкальскім краі Расіі. Паводле слоў першага сакратара Гомельскага абласнога камітэта БРСМ Андрэя Белякова, беларусы паўдзельнічаюць у будаўніцтве аўтамабільнай дарогі Чыта — Забайкальск і чыгункі на ўчастку Нарын — Лугакан. Некаторыя са студэнтаў едуць на працу ў Сібір ужо другі год запар, адзначае БЕЛТА.