Гомельскіх дзяцей прымусілі пісаць лісты расійскім салдатам ва Украіне
Лісты расійскім акупантам ва Украіне / vk.com
Гомельскіх дзяцей прымусілі пісаць лісты расійскім салдатам, якія ваююць супраць Украіны. "На фронт... нашаму абаронцу", — напісана дзіцячай рукой на канверце. Справаздачу пра гэтую акцыю змясціў у сацсетках Рускі дом у Гомелі. У ёй таксама ідзе гаворка пра "нашых абаронцаў", якім адправілі цукеркі і настольныя гульні. Але чаму ім мусяць пісаць беларускія дзеці?
"З санкцыі мясцовых уладаў Рускі дом, які фінансуецца крамлём, мае доступ да любых устаноў адукацыі Гомеля і выкарыстоўвае школьнікаў і студэнтаў для рэалізацыі сваіх праграм без абмежаванняў", — піша @flagshtok.
На здымку gp.by знізу — кіраўніца Рускага дома ў Гомелі Наталля Аўралёва (злева).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.