Гомельскім студэнтам прадаюць ваду-гранату (фота)
Аднойчы Еўрарадыё ўжо паведамляла пра тое, як у Пінску прадавалі звычайную ваду з цэнтралізаваных сістэм водазабяспечання, ачышчаную азонам. Нарэшце, гэтая ж вада дайшла і да Гомеля. Набыць яе можна як у крамах, так і буфетах універсітэтаў горада. Каштуе такая “лімонка” 690 рублёў за 0,33 літры, і амаль удвая даражэй за 0,6. У крамах вада-граната асаблівым попытам не карыстаецца, а вось ва ўніверсітэтах разыходзіцца хутка, у параўнанні з іншымі напоямі.