Гомельскія адзінаборцы праводзяць турнір супраць наркаманіі і злачыннасці

7 чэрвеня ў Гомелі праходзіць міжнародны турнір адзінаборстваў супраць наркаманіі і дзіцячай злачыннасці. Яго арганізатарамі выступілі прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта па Гомельскай вобласці, а таксама абласная федэрацыя кікбоксінгу і тайландскага бокса. Як паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве НАК, у спаборніцтвах удзельнічаюць спартоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны і Малдовы. Мэта турніру — прыцягнуць увагу да праблем дзіцячай наркаманіі і злачыннасці, прадэманстраваць магчымасці спорту, прывабнасці фізічнай актыўнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі